Беларуская Служба

Прэм’еры Польшчы, Чэхіі і Славеніі накіраваліся ў Кіеў

15.03.2022 16:01
Прадстаўнікі Еўрасаюза завезлі ва ўкраінскую сталіцу пакет канкрэтнай падтрымкі.
Аўдыё
  • Прэм’еры Польшчы, Чэхіі і Славеніі накіраваліся ў Кіеў.
        .
Прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі і прэмʼер Украіны Дзяніс Шмыгаль. PAP/Leszek Szymański

Еўрапейская супольнасць падрыхтавала пакет дапамогі для Украіны. Сёння з мэтай яго прэзентацыі ў Кіеў накіраваліся прэм’еры Польшчы, Чэхіі і Славеніі. Палітыкі сустрэліся ва Украінскай сталіцы прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім і прэм'ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалём.

Кіраўнік Канцылярыі прэмʼера Польшчы Міхал Дворчык(Michał Dworczyk) паведаміў, што сустрэча ў Кіеве рыхтавалася некалькі апошніх дзён:

- Дэлегацыя прадстаўляе Еўрасаюз і Еўрапейскі савет. Візіт рыхтаваўся некалькі дзён, але трымаўся ў сакрэце. Асноўныя рашэнні на саміце ў Версалі прынялі найважнейшыя еўрапейскія лідары. Пазней кіраўнік польскага ўрада Матэвуш Маравецкі разам з віцэ-прэм’ерам Яраславам Качыньскім рыхтавалі дэталі візіту. Яшчэ сёння ўначы прэм’ер Маравецкі размаўляў па падрабязнасці са старшынёй Еўрапейскага савета Шарлем Мішэлем і старшынёй Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен.

Міхал Дворчык падкрэсліў, што візіт – гэта моцны сігнал падтрымкі ўкраінцаў, якія змагаюцца расійскай агрэсіяй:

-У Кіеве, апрача вельмі выразнага і моцнага сігналу падтрымкі ўсяго Еўрасаюза для Украіны, якая змагаецца за свабоду, будзе прадстаўлены пакет вельмі канкрэтнай падтрымкі.

Прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі напісаў у Фэйсбуку, што гэты візіт павінен паказаць украінцам нашу салідарнасць.

«У такія пераломныя для свету моманты, наш абавязак – быць там, дзе куецца гісторыя. Таму што гаворка ідзе не пра нас, а пра будучыню нашых дзяцей, якія заслугоўваюць жыць у свеце, свабодным ад тыраніі», – напісаў кіраўнік польскага ўрада.

У сваю чаргу прэс-сакратар польскага ўрада Пётр Мюлер(Piotr Muller) заявіў, што сустрэча павінна стаць ясным сігналам для свету і, перш за ўсё, Расіі:

-Гэта павінен быць выразны сігнал для ўсяго свету і, перш за ўсё, Расіі, што Украіна не застанецца адна ў цяжкія часы і што суверэнітэт і непарушнасць межаў Украіны маюць асаблівае значэнне для міжнароднай супольнасці.

Візіт кіраўнікоў урадаў Польшчы, Чэхіі і Славеніі ў Кіеў – гэта вельмі важны жэст палітычнай падтрымкі Украіны, лічыць вядучы ўкраінскі палітолаг Яўген Магда. Ён падкрэслівае, што – гэта моцная праява салідарнасці з ваюючым украінскім народам:

- Гэты візіт, у першую чаргу, зʼяўляецца доказам палітычнай падтрымкі. Прыязджаюць прадстаўнікі краін, якія сапраўды падтрымліваюць Украіну. Гэта таксама доказ мужнасці, таму што, нягледзячы на ўсе меры бяспекі, гэта візіт у краіну, у сталіцы якой увесь час чуваць гукі паветранай трывогі.

Украінскі палітолаг асабліва падкрэслівае, што значэнне польскай часткі дэлегацыі для Кіева:

- Візіт Маравецкага і Качыньскага адкрывае Украіне шлях да больш цеснага ваеннага супрацоўніцтва з Польшчай, бо віцэ-прэмʼер Качыньскі адказвае за бяспеку і абарону і ведае гэтыя пытанні.

Прэмʼер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі і віцэ-прэмʼер, старшыня Камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Польшчы Яраслаў Качыньскі, а таксама прэмʼер-міністр Чэхіі Петр Фіала і прэмʼер Славеніі Янез Янша пабывалі ў Кіеве ў якасці прадстаўнікоў Еўрасаюза.

Пра візіт была інфармаваная таксама міжнародная супольнасць праз міжнародныя арганізацыі, у тым ліку ААН, НАТА і АБСЕ.

Між тым, у сілу ўступілі чарговыя санкцыі Еўрасаюза супраць Расіі – на самой справе гэта пашырэнне чацвёртага пакета абмежаванняў з мінулага тыдня. «Гэтыя санкцыі ўзмоцняць эканамічны ціск на Крэмль і абмяжуюць яго здольнасць фінансаваць уварванне ва Украіну», – гаворыцца ў заяве Еўракамісіі.

Польшча пастаянна заклікае да ўвядзення супраць Расіі самых жорсткіх абмежаванняў, нагадвае намеснік міністра замежных спраў Павел Яблоньскі (Paweł Jabłoński). Самая важная прапанова – гэта поўнае эмбарга на імпарт расійскага вугалю, нафты і газу, якія зʼяўляюцца крыніцай фінансавання ваенных дзеянняў Крамля:

- Трэба дзейнічаць рашуча, то бок адрэзаць Пуціна ад грошай. Чым хутчэй мы гэта зробім, тым хутчэй частка расійскай эканомікі, якая фінансуе вайну, абрынецца. Мы павінны імкнуцца да знішчэння тых сектараў, якія фінансуюць ваенную машыну Пуціна. Калі мы спынімся ў палове дарогі, то гэта можа давесці да таго, што Пуцін пераможа ў гэтай вайне.

ЕС не зможа прадаваць у Расію прадметаў раскошы. Гаворка ідзе, між іншым, пра духі, цыгары, труфелі, сумачкі, футры, паліто, абутак і брыльянты. Таксама будзе забаронены продаж такіх аўтамабіляў, як BMW, Mercedes і Porsche. Супольнасць адмовіцца ад імпарту тавараў з расійскага металургічнага сектара. Інвестыцыі ЕС у расійскі энергетычны сектар таксама будуць забароненыя, хоць гэтая забарона не распаўсюджваецца на аперацыі, звязаныя з перадачай сыравіны.

У чорны спіс трапілі каля дзясятка алігархаў на чале з уладальнікам лонданскага клуба «Чэлсі» Раманам Абрамовічам.

ЕС таксама адкрывае шлях да павышэння мыта і абмежаванняў на імпарт і экспарт.

IAR/аз

Амбасадары краін ЕС дасягнулі пагаднення наконт чарговага пакету санкцый супраць Расіі

15.03.2022 09:07
Краіны ЕС пагаджаюцца на чарговы пакет санкцый супраць Расіі за напад на Украіну.

Прэм'еры Польшчы, Чэхіі і Славеніі сёння едуць у Кіеў

15.03.2022 10:01
Візіт у Кіеў адбываецца ў кансультацыі з палітыкамі з Рады Еўропы. NATO таксама ведае пра гэта.