Любы карабель можа стаць ахвярай расійскіх мін у Чорным і Азоўскім морах, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сераду ў парламенце Нарвегіі. Ён удакладніў, што гэта можа быць, напрыклад, паром з Балгарыі ці Румыніі.
Зяленскі адзначыў, што ўварванне Расіі ва Украіну таксама ўяўляе небяспеку для мяжы Нарвегіі з Расіяй.
«Агрэсія пачалася не толькі на нашых межах, але і паўсюль. Вы, напэўна, адчуваеце гэта і ў Арктыцы, дзе цяпер у расіян больш сіл, чым раней. Я спадзяюся, што міны не будуць дрэйфаваць да вашых мораў і фіёрдаў», – сказаў Зяленскі.
Ён падкрэсліў, што Украіна не мае агульнай мяжы з Нарвегіяй, але мае аднаго суседа – Расію, «якая супярэчыць нашым агульным каштоўнасцям». «Расіяне пагражаюць свабодзе і правам чалавека», – адзначыў прэзідэнт.
ав