Беларуская Служба

Расійскае войска выкарыстала забароненыя фосфарныя снарады

31.03.2022 14:00
Фосфарная зброя забаронена Жэнеўскай канвенцыяй.
Вёска Кухары пад Кіевам PAP/EPA/STR

Расійскія вайскоўцы ўначы працягвалі агонь па цэнтральнай частцы Данецкай вобласці, фосфарныя снарады былі ўжытыя ў Мар'інцы, Краснагораўцы і Новаміхайлаўцы, ёсць параненыя.

Пра гэта ў Telegram паведаміў кіраўнік Данецкай абласной ваеннай адміністрацыі Павел Кірыленка. «Адзінаццаць параненых мірных жыхароў Марʼінкі, у тым ліку 4 дзяцей, дастаўлены ў Курахоўскую гарадскую бальніцу».

На мінулым тыдні расіяне выкарысталі фосфарную зброю ў Аўдзееўцы. Раней расійская армія таксама абстраляла Папасную ў Луганскай вобласці.

Фосфарная зброя забаронена Жэнеўскай канвенцыяй. Фосфарныя абалонкі выклікаюць пажары і цяжкія пашкоджанні. Спальванне фосфару надзвычай небяспечна для чалавека.

ав

Украіна: Расіяне пачалі выкарыстоўваць аэрапорт у Брэсце для ракетнага ўдару па Украіне

31.03.2022 11:23
Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Дзенісенка.