Беларуская Служба

У вызваленай ад акупантаў Бучы пахавана 330-340 мірных жыхароў Украіны

04.04.2022 11:32
Супрацоўнік рытуальнай службы ўдакладняюць, што гэта не канчатковая колькасць ахвяр.
БучаFoto: PAP/EPA/ATEF SAFADI

«Не паспяваем. На заўтра яшчэ як мінімум 20 адрасоў. Шмат людзей пахавана ў агародах. Не можам дакладна вызначыць лічбу. Спісаў пакуль няма. Прынамсі, пахавалі каля 350 чалавек».

Міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба звярнуўся ў Міжнародны крымінальны суд і міжнародныя арганізацыі з просьбай накіраваць місіі ў Бучу і іншыя гарады пад Кіевам для збору доказаў расійскіх злачынстваў, учыненых супраць мірнага насельніцтва.

Пасля таго, як расійскія войскі пачалі адыход з паўночнай часткі Кіеўскай вобласці ў Беларусь, а ўкраінскія войскі ўвайшлі ў акупаваныя імі раней гарады, стала з'яўляюцца фота і відэа, на якіх бачныя дзясяткі забітых на вуліцах, брацкія магілы і расстраляныя людзі, з звязанымі рукамі за спіной. Гаворка ідзе пра Бучу, Ірпень, Гостомель і іншыя гарады.

«Гэта немагчыма ўявіць у 21 стагоддзі, але гэта адбываецца на нашых вачах. Расія горшая за ІД», – заявіў міністр Кулеба.

Панядзелак – 40-ы дзень расейскага ўварвання ва Украіну.

ав

Прэм'ер-міністр Польшчы назваў генацыдам злачынствы, учыненыя расейскімі жаўнерамі на тэрыторыі Украіны

04.04.2022 10:20
Кіраўнік польскага ўраду падкрэсьліў, што ўсе злачынствы павінны быць асуджаныя.