Міністэрства замежных спраў Украіны паведамляе, што расіяне замінавалі прыкладна 80 тысяч квадратных кіламетраў украінскай тэрыторыі. Паводле Міністэрства замежных спраў, расійскія войскі мініруюць мясцовасці, калі выходзяць з іх. Яны закладваюць выбухоўку на харчовыя склады, прыватныя дамы, мініруюць целы загінулых, якія ляжаць на вуліцах.
Украінскія грамадскія арганізацыі заклікаюць Міжнародны Чырвоны Крыж накіраваць гуманітарную дапамогу ў Херсонскую вобласць, дзе расіяне незаконна ўтрымліваюць і катуюць мірных жыхароў.
«Я заклікаю накіраваць прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа ў Херсонскую вобласць з гуманітарнай падтрымкай мірнага насельніцтва», – напісала ў «Фэйсбуку» арганізацыя «Камітэт выбаршчыкаў Украіны». Расійскія захопнікі выкрадаюць, рабуюць і катуюць мірных жыхароў.
ав