На часова акупаваных тэрыторыях Харкаўскай, Запарожскай, Херсонскай, Мікалаеўскай, Луганскай, Данецкай абласцей акупанты праводзяць маштабныя «фільтруючыя мерапрыемствы», паведаміла Галоўнае ўпраўленне выведкі Украіны. Ахвярамі часцей за ўсё становяцца мужчыны прызыўнога ўзросту – ветэраны АТА/ААС, былыя вайскоўцы і праваахоўнікі, праўкраінскія актывісты.
У памяшканнях Херсонскага ізалятара часовага ўтрымання знаходзяцца больш за 300 праўкраінскіх актывістаў і ветэранаў АТА/ААС, якіх дапытваюць і катуюць. У вёсцы Вялікая Лепеціха на Херсоншчыне стварылі фільтрацыйны лагер. Так акупанты «папаўняюць абменны фонд». Украінскіх закладнікаў плануюць абменьваць на расійскіх вайсковых злачынцаў.
З удзелам гэтых жа людзей вораг плануе зладзіць прапагандысцкі «парад Перамогі». Мужчын могуць выдаць за «ваеннапалонных» і правесці па вуліцах акупаваных гарадоў. Аналагічныя мерапрыемствы праходзілі ў Данецку ў 2014 годзе.
spravdi.gov.ua/эж