Беларуская Служба

ЗША накіроўвае ў Еўропу свае войскі

14.05.2022 07:01
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін вырашыў размясціць у Еўропе каля 10 тысяч 500 амерыканскіх салдат.
Ілюстрацыйны здымакEPA/GEORGI LICOVSKI Dostawca: PAP/EPA.

Яны заменяць тых, хто раней служыў на Старым кантыненце. Ратацыя адбудзецца ў бліжэйшыя тыдні.

Прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі запэўніў падчас прэс-канферэнцыі, што абмен будзе «адзін на адзін». Гэта дазволіць захаваць агульную колькасць амерыканскіх сіл у рэгіёне без змен на ўзроўні каля 100 тысяч чалавек. У сваю чаргу змененыя салдаты вернуцца на родныя базы.

Злучаныя Штаты ў лютым і сакавіку разгарнулі і перакінулі тысячы вайскоўцаў для падтрымкі саюзнікаў у Еўропе пасля нападу Расіі на Украіну. Аднак, як падкрэслівае Пентагон, амерыканскія войскі не будуць удзельнічаць у баявых дзеяннях у гэтай краіне.

ПР/юл