Беларуская Служба

За мінулыя суткі расійскія войскі страцілі на поўдні Украіны 23 вайскоўцы

16.08.2022 10:41
Расійскія войскі спрабавалі атакаваць, каб палепшыць свае пазіцыі, але беспаспяхова.
Украінскія жаўнеры PAP/Vladyslav Karpovych

За мінулыя суткі расійскія войскі страцілі на поўдні Украіны 23 вайскоўцы, а таксама пэўную колькасць баявой тэхнікі. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар аператыўнага камандавання «Поўдзень» украінскай арміі Уладзіслаў Назараў.

Паводле яго слоў, расійскія войскі спрабавалі атакаваць, каб палепшыць свае пазіцыі, але беспаспяхова. Украінская артылерыя нанесла расіянам страты:

-У рамках выканання агнявых задач ракетна-артылерыйскія падраздзяленні знішчылі 23 расейскія вайскоўцы, гаўбіцу калібра 152 міліметры і сем адзінак баявой тэхнікі.

Уладзіслаў Назараў дадаў, што ўкраінская авіяцыя атакавала два расійскія апорныя пункты і дзве групы баявой тэхнікі ў раёне Новапятроўкі і Максімаўкі.

ав

Выведка Вялікабрытаніі: Чарнаморскі флот Расіі не кантралюе Чорнага мора

16.08.2022 08:54
Паведамляецца, што Чарнаморскі флот Расіі цяпер займае надзвычай абарончую пазіцыю пасля страт, якія ён панёс.