Беларуская Служба

Канцлер Олаф Шольц адкрыў Міжнародную канферэнцыю па адбудове Украіны

25.10.2022 12:32
Германія працягне забяспечваць Украіну сістэмамі супрацьпаветранай абароны, запэўніў палітык.
Канцлер Германіі Олаф Шольц PAP/EPA/CHRISTIAN MARQUARDT / POOL

Канцлер Германіі запэўніў у далейшай падтрымцы Украіны. У Берліне Олаф Шольц адкрыў Міжнародную канферэнцыю экспертаў па адбудове, рэканструкцыі і мадэрнізацыі Украіны. «Горды і адважны ўкраінскі народ пераможа», – заявіў палітык падчас адкрыцця мерапрыемства:

- Для гэтага мы ўсе з нашымі партнёрамі і сябрамі будзем рашуча працягваць падтрымку Украіны. Гаворка ідзе пра палітычную, фінансавую, гуманітарную, а таксама ваенную падтрымку. Яна будзе працягвацца пакуль гэта будзе неабходнае. Германія працягне забяспечваць Украіну неабходнымі ёй сістэмамі супрацьпаветранай абароны.

Па запрашэнні нямецкага старшынства ў G7 і Еўракамісіі ў канферэнцыі прымаюць удзел еўрапейскія лідары, у тым ліку прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі, прэмʼер Украіны Дзяніс Шмыгаль, а таксама прадстаўнікі міжнародных арганізацый.

Берлінская канферэнцыя мае на мэце паказаць, што міжнародная супольнасць аб’яднаная ў сваёй падтрымцы Украіне.

IAR/аз

Старшыня Меджліса крымскіх татараў прапануе рэформы статуса Крыма

25.10.2022 08:30
У сталіцы Харватыі праходзіць першы парламенцкі саміт міжнароднай Крымскай платформы.