Беларуская Служба

Больш за 100 мабілізаваных з Чувашыі зладзілі бунт у навучальным цэнтры (відэа)

02.11.2022 09:38
У навучальны цэнтр ва Ульянаўску сцягваюцца АМАП і Расгвардыя для падаўлення бунту сярод мабілізаваных з Чувашыі. У бунце ўдзельнічаюць больш за 100 чалавек, мужчыны незадаволены ўмовамі ўтрымання і адсутнасцю абяцаных выплат.
  100        .
Больш за 100 мабілізаваных з Чувашыі зладзілі бунт у навучальным цэнтры.Фота: screenshot

У навучальным цэнтры ва Ульянаўску пачаўся масавы пратэст мабілізаваных жыхароў Чувашыі, якім не выплацілі 195 тысяч расійскіх рублёў (каля 8 тысяч беларускіх).

Зварот «да грамадзян Расіі» апублікавала «Сердитая Чувашия».



«Мы, рызыкуючы ўласным жыццём, ідзем на верную смерць для вашай бяспекі і мірнага жыцця! Наша дзяржава адмаўляецца выплаціць нам грашовыя сродкі ў памеры 195 тысяч рублёў, якія нам абяцаў Уладзімір Пуцін! Дзеля чаго тады нам ісці ваяваць за гэтую дзяржаву, пакінуўшы свае сем'і без падтрымкі?!»,— заявілі вайскоўцы.

Мабілізаваныя адмаўляюцца ад удзелу ў вайне і «будуць дамагацца справядлівасці», пакуль ім не выплацяць абяцаныя сумы.

У навучальны цэнтр ва Ульянаўску сцягваюцца АМАП і Расгвардыя для падаўлення бунту сярод мабілізаваных з Чувашыі.

На відэа, апублікаваным у тэлеграме, вайскоўцы выказваюць прэтэнзіі і заяўляюць, што іх падманулі з выплатамі. Акрамя таго, яны спрабуюць высветліць, дзе знаходзіцца іх камандзір палка.

Адзін з пратэстоўцаў заявіў, што прыехаў у родны горад з Масквы, каб удзельнічаць у вайне.

nashaniva.com  / вх