Беларуская Служба

СМІ: ЗША выступілі за пастаўку ва Украіну нямецкіх танкаў Leopard

07.12.2022 18:13
Нямецкі ўрад не стаў адмаўляць інфармацыю аб такіх сігналах з Вашынгтона. 
Pierwsza partia czołgów Leopard 1A5, licząca 22 pojazdy, może zostać dostarczona Ukrainie w ciągu sześciu do ośmiu tygodni, a pozostałe 66 czołgów ma być przekazywanych sukcesywnie do końca 2023 roku
Pierwsza partia czołgów Leopard 1A5, licząca 22 pojazdy, może zostać dostarczona Ukrainie w ciągu sześciu do ośmiu tygodni, a pozostałe 66 czołgów ma być przekazywanych sukcesywnie do końca 2023 rokushutterstock

Злучаныя Штаты ясна далі зразумець ураду ФРГ, што яны падтрымліваюць пастаўку нямецкіх асноўных баявых танкаў Leopard 2 ва Украіну, калі Берлін вырашыць гэта зрабіць. Пра гэта нямецкаму выданню FAZ паведамілі дзве крыніцы, якія маюць доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі з дзвюх краін.

Паводле гэтых крыніц, дарадца амерыканскага прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван ужо інфармаваў пра гэта дарадцу канцлера па знешняй палітыцы Енсу Плетнеру ў кастрычніку. Крыніца паведаміла, што Саліван сказаў Плетнеру, што ЗША будуць вітаць пастаўку Нямеччынай Leopard 2, але гэта павінна быць зроблена па ініцыятыве Берліна. Удакладняецца, што ЗША не прасілі Нямеччыну аб такіх пастаўках.

Нямецкі ўрад не стаў адмаўляць інфармацыю аб сігналах Салівана. Прэс-сакратар урада паведаміў толькі, што ведамства Шольца «знаходзіцца ў пастаянным кантакце з саюзнікамі, асабліва з ЗША, адносна сумесных намаганняў па падтрымцы Украіны».

Канцлер Олаф Шольц неаднаразова падкрэсліваў, што Германія дзейнічае ў гэтым пытанні ва ўнісон са сваімі бліжэйшымі саюзнікамі. Пакуль ЗША не паставілі Украіне ніводнага баявога танка заходняга ўзору.

Напярэдадні міністр замежных спраў Дмытро Кулеба заклікаў Нямеччыну прадэманстраваць лідарства і першай перадаць Украіне танкі Leopard-2, сістэмы Patriot і БМП Marder.



Германія перадала Украіне пакет ваеннай дапамогі

27.10.2022 07:50
Пра гэта паведамляецца на сайце ўрада Нямеччыны.

Францыя перадала Украіне ЗРК Crotale

20.11.2022 18:31
Французская ваенная дапамога Украіне ўжо склала 550 млн еўра.

Польская САУ «Краб» на ўкраінскай перадавой – сучасная артылерыя на полі бою (ФОТА + ВІДЭА)

24.11.2022 05:11
Украінцы пазітыўна выказваюцца пра самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Краб» польскай вытворчасці.