Беларуская Служба

У Малдове адключана расійскае тэлебачанне

17.12.2022 12:42
Ануляваныя ліцэнзіі на вяшчанне наступных тэлеканалаў: РТР Малдова, Primul, Accent TV, НТВ Малдова, TV6 і Orhei TV. 
     ()
Мая Санду і Уладзімір Зяленскі (ілюстрацыя)Крынціа: Офіс Зяленскага

16 снежня ўлады Малдовы абвясцілі аб пазбаўленні ліцэнзій на вяшчанне шасці тэлеканалаў краіны. Рашэнне было прынятае на падставе шматлікіх парушэнняў, выяўленых Саветам па аўдыявізуальных матэрыялах Малдовы, які кантралюе змест праграма тэлебачэння.

Ануляваныя ліцэнзіі на вяшчанне наступных тэлеканалаў: РТР Малдова, Primul, Accent TV, НТВ Малдова, TV6 і Orhei TV. Як паведамляе Камітэт па надзвычайных сітуацыях, які дзейнічае пры ўрадзе Малдовы, рашэнне аб ануляванні ліцэнзіі будзе дзейнічаць да заканчэння рэжыму надзвычайнага становішча ў краіне. Яно было ўведзена пасля ўварвання Расіі ва Украіну.

Прэзідэнт Малдовы Мая Санду, каментуючы гэтае рашэнне, адзначыла, што з-за пагроз, звязаных з вайной у суседняй Украіне, інфармацыйная прастора Малдовы павінна быць бяспечнай і свабоднай ад правакацый.

Камітэт па надзвычайных сітуацыях паясніў, што рашэнне «прынята для абароны нацыянальнай інфармацыйнай прасторы і перадухілення любой рызыкі дэзынфармацыі або спробаў маніпулявання грамадскай думкай».

PAP/эж

Прэзідэнт Малдовы накіроўваецца ў Польшчу

14.07.2022 10:24
 Нагода для візіту – 30-годдзе польска-малдаўскіх дыпламатычных стасункаў.

Амбасадар РФ быў выкліканы ў МЗС Малдовы пасля маштабных адключэнняў электрычнасці

25.11.2022 12:09
 «Расія павінна спыніць гэтыя бамбардзіроўкі», – запатрабаваў Кішынёў.