Беларуская Служба

Рыхтуючыся да раектных атак, расіяне вывучаюць нават сацсеткі ўкраінцаў

17.12.2022 13:36
Рыхтуючыся да ракетных удараў, акупанты выкарыстоўваюць дадзеныя паветранай і наземнай выведкі, сочаць за СМІ, а таксама за сацыяльнымі сеткамі.
 ()
Марыюпаль (ілюстрацыя) PAP/EPA/SERGEI ILNITSKY

Расійскія захопнікі, рыхтуючыся да ракетных удараў, выкарыстоўваюць дадзеныя паветранай і наземнай выведкі, сочаць за СМІ, а таксама за сацыяльнымі сеткамі. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар ВПС Узброеных сіл Украіны Юрый Ігнат:

-Яны думаюць, як скласці маршрут наступнай атакі. Няважна, адкуль запускаюцца ракеты: з ваколіц гарадоў Энгельс, Валгадонска ці з Каспійскага мора – важна, адкуль яны ляцяць: праз тэрыторыю Беларусі, часамі Малдовы. Яны хочуць, каб ракеты нечакана прыляцелі па рэчышчу ракі і дасягнулі пункта прызначэння. Напрыклад, у Кіеў, як гэта было ўчора. У аб'екты крытычнай інфраструктуры ўкраінскай сталіцы было накіравана каля 40 ракет.

Юрый Ігнат заклікаў украінцаў быць надзвычай пільнымі і стрыманымі ў інтэрнэце.

IAR/эж

Уладзімір Зяленскі: У выніку гэтай вайны слова «тэрор» будзе асацыявацца з Расіяй

17.12.2022 09:14
 У выніку расійскага абстрэлу, 16 снежня магутнасць украінскай энергасістэмы ўпала на палову.

У Крывым Рогу расійскае ракета забіла малога хлопца разам з сям'ёй

17.12.2022 10:26
У выніку расійскай ракетанай атакі на горад пацярпелі трынаццаць чалавек – у тым ліку чацвёра дзяцей.