Кансорцыум краін, у тым ліку Германія, Польшча, Канада, Партугалія, Іспанія, Нарвегія, Данія ды Нідэрланды, працуе разам над пастаўкай ва Украіну асноўных баявых танкаў Leopard
ЗША, Чэхія і Нідэрланды сумесна паставілі больш за 90 танкаў Т-72 (у дадатак да Т-72,перададзеных Польшчай). Вялікабрытанія паставіла баявыя танкі Challenger і працавала з некалькімі краінамі, каб атрымаць больш боепрыпасаў для абаронцаў Украіны.
Генеральны сакратар НАТА сказаў, што вайна ва Украіне ператварылася ў лагістычную гонку: Расія ды Украіна сутыкаюцца з вялізнымі праблемамі ў дастаўцы боепрыпасаў і зброі на перадавую.
Енс Столтэнберг сцвярджае, што бягучы ўзровень выдаткаў на боепрыпасы ва Украіне ў шмат разоў перавышае ўзровень іх вытворчасці ў краінах-членах NATO.
Ён дадаў, што краінам NATO давядзецца нарошчваць вытворчасць не толькі для дапамогі Украіне, але і для папаўнення ўласных абмежаваных запасаў.
ПР/юл