«Ніхто з нас не хоча жыць у свеце, дзе агрэсіўная вайна зʼяўляецца нормай», — заявіў Эгілс Левітс, выступаючы перад дэпутатамі Еўрапарламента.
Латышскі прэзідэнт заклікаў міжнародную супольнасць стварыць трыбунал супраць расійскіх ваенных злачынцаў не толькі дзеля справядлівасці для Украіны, але і каб «не змарнаваць стандарты міжнароднага права, дасягнутыя пасля Другой сусветнай вайны».
Таксама Прэзідэнт Латвіі падтрымаў ідэю аб выкарыстанні замарожаных расійскіх актываў для аднаўлення Украіны. Размова ідзе не толькі аб актывах блізкіх да рэжыму алігархаў, але і актываў Цэнтрабанка РФ.
«Хоць гэта і складана, але юрыдычна магчыма. Патрэбна палітычная воля», - сказаў ён.
Апроч таго, прэзідэнт Эгліс Левітс папрасіў падтрымаць еўрапейскі выбар Украіны: «гэта гістарычнае рашэнне, і ў нас можа быць толькі адзін шанец прыняць яго. Украінскі народ вырашыў. Цяпер наша чарга зрабіць гэта».
юл