Прэзідэнт Украіны звярнуўся да Захаду з просьбай паскорыць пастаўкі зброі. Уладзімір Зяленскі выступіў на штогадовай канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене. Гэта адна з самых прэстыжных сустрэч, прысвечаных сусветнай палітыцы.
Украінскі прэзідэнт заявіў палітыкам, экспертам і журналістам, што Расія па-ранейшаму здольная знішчыць шмат жыццяў у яго краіне. Падчас відэазвароту з Кіева Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што для Украіны цяпер галоўнае – гэта хуткія дзеянні Захаду:
-Трэба паспяшацца. Мы павінны паскорыць нашы дамоўленасці і пастаўкі зброі, каб абмежаваць патэнцыял расіян.
Вайна ва Украіне, якой неўзабаве пойдзе другі год, з'яўляецца найважнейшай тэмай сустрэчы ў Мюнхене. Канцлер Германіі Олаф Шольц і прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон на канферэнцыі таксама заклікалі да хуткіх паставак зброі ва Украіну.
Расійскае ўварванне прывяло да таго, што арганізатары сустрэчы ў Германіі ўпершыню не запрасілі палітыкаў з Расіі. У Мюнхене, аднак, ёсць расійскія апазіцыянеры. Сёння ўвечары павінны выступіць Міхаіл Хадаркоўскі і Гары Каспараў.
Польшчу на сустрэчы ў Мюнхене прадстаўляць прэзідэнт Анджэй Дуда і прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.
ав