Беларуская Служба

У Каталіцкім і пратэстанцкім касцёлах сёння Вялікая пятніца

07.04.2023 11:30
Цэнтральнай падзеяй літургіі Вялікай пятніцы з'яўляецца ўшанаванне Крыжа.
Сімвалічная магіла ХрыстаPAP/Jakub Kaczmarczyk

Літургія Мукі Пана ў Вялікую пятніцу ўспамінае падзеі жыцця Езуса ад яго затрымання ў Гефсіманскім садзе да смерці на крыжы. 

Айцец-палатын Гжэгаж Курп у інтэрвʼю Польскаму радыё падкрэслівае, што Хрыстос надае крыжу новы сэнс – прылада катавання становіцца знакам збаўлення. Як тлумачыць святар, гэта сутнасць вучэння Хрыста – адкінутае, пагарджанае, злое можа быць аздароўлена Божай ласкай.

У Вялікую пятніцу таксама праходзіць Крыжовы шлях. Францішканскі Крыжовы шлях пройдзе сёння па вуліцах Іерусаліма, па трасе, якой павінен быў прайсці Хрыстос перад сваім укрыжаваннем. Маршрут самага вядомага ў свеце Крыжовага шляху складае каля 600 метраў. Ён пачынаецца ў крэпасці Антонія, дзе Хрыста прыгаварылі да смерці, і заканчваецца ў храме Гроба Гасподняга, месцы распяцця. У працэсіі прымаюць удзел перш за ўсё мясцовыя палестынскія хрысціяне, а таксама вернікі з усяго свету.

У гэтым годзе Вялікі тыдзень супадае з напружанай сітуацыяй у горадзе і бояззю новага канфлікту паміж Ізраілем і Хамасам. Занепакоенасць бяспекай у Ерусаліме і ізраільска-палестынскіх раёнах узмацнілася пасля таго, як учора Ізраіль быў абстраляны ракетамі з Лівана ўпершыню за 17 гадоў. Ізраільская армія абвінаваціла ў гэтым палестынскі Хамас і ў адказ ноччу бамбіла абʼекты ў сектары Газа.

ав

Праз 300 гадоў пасля смерці Хрыста яго крыж знайшла св. Алена

07.04.2023 11:15
У вернікаў лайцінскага абраду сёння Вялікая пятніца, дзень пакут і смерці Хрыста.