Беларуская Служба

У. Зяленскі: Рэзалюцыя ПАРЕ дапаможа прыцягнуць Расію і яе лідара да адказнасці за генацыд

28.04.2023 10:06
Асамблея заявіла, што дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей Расіяй мае прыкметы генацыду.
.
.Foto: PAP/EPA/PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Рэзалюцыя Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы дапаможа прыцягнуць Расію і яе лідара да адказнасці за генацыд і генацыдную палітыку ў дачыненні да Украіны, заявіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. Асамблея заявіла, што дэпартацыя ўкраінскіх дзяцей Расіяй мае прыкметы генацыду.

-Вываз украінскіх дзяцей – гэта адзін з наўмысных элементаў расійскай спробы сцерці ідэнтычнасць нашай нацыі. Мы будзем працягваць працаваць, каб усе дэпартаваныя ўкраінскія дзеці вярнуліся дамоў, і каб Расія была пакараная. Мы ведаем пра амаль дваццаць тысяч дзяцей, якія былі перавезеныя ў розныя рэгіёны злачыннай дзяржавы. Але відавочна, што гэта толькі частка значна большай злачыннай дзейнасці. Такіх дзяцей можа быць значна больш.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што Еўропа і свет ужо бачылі розныя дэпартацыі і спробы знішчэння народаў. «На прыкладзе Расіі мы павінны паказаць усім іншым патэнцыйным крыніцам таго ж зла, што ніколі больш не будзе беспакаранасці і будуць прысуды за генацыд», – сказаў Уладзімір Зяленскі.

ав/IAR

Палітолаг Яўген Магда: Палітыка Польшчы і Літвы больш паслядоўная, чым палітыка Украіны, бо Лукашэнка не зарабіў у 2021 годзе на гандлі з імі тры мільярды долараў

24.04.2023 17:00
Яўген Магда, палітолаг, дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі, пракаментаваў візіт у Мінск кіраўніка сепаратысцкага ўтварэння ДНР Дзяніса Пушыліна, а таксама кардынальны разварот грамадскай думкі ў ацэнках Беларусі.

З расійскага палону вярнуліся дзясяткі ўкраінскіх салдат

26.04.2023 17:58
Расія і Украіна правялі чарговы абмен палоннымі.