Беларуская Служба

Крамлёўская прапаганда заклікае расійскія ўлады мацней ударыць па Украіне

04.05.2023 10:00
На думку незалежных аглядальнікаў, гэта падбухторванне да генацыду.
.
У. ПуцінEPA/MIKHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN / POOL MANDATORY CREDIT

Масква выкарыстоўвае меркаваныя ўдары беспілотнікаў па Крамлі, каб паказаць сваім грамадзянам украінцаў як тэрарыстаў. Раней заходнія аналітыкі, у тым ліку польскія, папярэджвалі, што расійскі рэжым будзе ўзмацняць антыўкраінскую прапаганду.

Як паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, у ноч з 2 на 3 траўня над Крамлём былі збітыя два беспілотніка. Чыноўнік абвінаваціў Украіну ў спробе забіць Уладзіміра Пуціна. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў, што ўкраінская армія не атакуе ні Маскву, ні Пуціна і вядзе толькі абарончую вайну на сваёй тэрыторыі. Былы прэзідэнт Расіі заклікаў да замаху на Уладзіміра Зяленскага, а старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін у чарговы раз назваў Украіну тэрарыстычнай дзяржавай.

Каментары пракрамлёўскіх аглядальнікаў і палітыкаў акцэнтуюць увагу на нібыта замах на забойства Уладзімера Пуціна, якога прэзентуюць як сімвал Расіі. Раней расійскі апазіцыянер Леанід Волкаў звярнуў увагу на тое, што Масква абвінавачвае ўсіх вакол у бязбожнасці, якую на самой справе робіць сама. На думку незалежных аглядальнікаў, такім чынам рэжымная прапаганда спрабуе падвысіць сацыяльны рэйтынг дыктатара, які ў наступным годзе мае намер балатавацца на вышэйшую пасаду краіны ў пяты раз.

ав

ЗША выдзяляць 300 мільёнаў долараў дапамогі Украіне

04.05.2023 08:09
Адміністрацыя ЗША анансавала новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на суму каля 300 мільёнаў долараў.