Беларуская Служба

Першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн прадстаўляе Белы дом на каранацыі Карла ІІІ

06.05.2023 11:01
Прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэн сустрэнецца з манархам у ліпені.
Цырымонія каранацыі Карла ІІІ у ЛонданеPAP/EPA/Sgt Donald C Todd HANDOUT

Прэзідэнт Джо Байдэн, які сёння не прымае ўдзелу ў каранацыі Карла ІІІ, заявіў, што сустрэнецца з манархам у ліпені. Сустрэча павінна адбыцца па дарозе на саміт НАТА ў Вільню. Саміт Паўночнаатлантычнага альянсу пройдзе 11-12 ліпеня.

Белы дом на сённяшняй цырымоніі каранацыі ў Вестмінстэрскім абацтве прадстаўляе першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн. «Гэта гонар прадстаўляць Злучаныя Штаты ў гэты гістарычны момант», – напісала яна ў сваім акаўнце ў сацыяльных сетках.

Нагадваем, у цырымоніі ў Лондане ўдзельнічае таксама прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда з першай лэдзі Агатай Кaрнгаўзер-Дудай.

IAR/аз