Беларуская Служба

Палякі Літвы прайшлі па вуліцах Вільні

06.05.2023 15:32
У сённяшнім Шэсці польскасці ў Вільні прынялі ўдзел некалькі тысяч палякаў.
Па вуліцах Вільні прайшло Шэсце польскасці PAP/Valdemar Doveiko

Шэсце польскасці прайшло па вуліцах Вільні. Мерапрыемства адбываецца кожны год з нагоды Дня польскай дыяспары і палякаў замежжа. Упаўнаважаны польскага ўраду па справах польскай дыяспары і палякаў замежжа Ян Дзядзічак(Jan Dziedziczak) лічыць, што такія мерапрыемствы з’яўляюцца вялікай праявай польскасці:

- Больш за траціну ўсіх палякаў пражывае за межамі краіны. Шэсці, якія праходзяць у Вільні, Чыкага, Таронта – гэта нагода паказаць усім, што палякі замежжа – важная частка грамадства.

У сённяшнім Шэсці польскасці ў Вільні прынялі ўдзел некалькі тысяч палякаў. Колькасць палякаў, якія жывуць за межамі Польшчы, ацэньваецца, прыкладна, у 20 мільёнаў чалавек.

IAR/аз