Дзяржава-агрэсар Расія часта выбірае сімвалічныя даты для ўчынення правакацый, пра гэта ў эфіры тэлемарафона «Единые новости» заявіў прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў, папярэдзіўшы аб магчымых правакацыях з боку масквічоў 9 траўня.
«З 2014 года акупанты выкарыстоўваюць такую правакацыю, і не выключана, што мы з ёй сутыкнёмся і цяпер. У гэтай сітуацыі правакацыі могуць быць накіраваныя расійскімі спецслужбамі супраць расійскага мірнага насельніцтва і прымеркаваныя да пэўных дат, напрыклад, 9 траўня», — сказаў прадстаўнік ГУР Мінабароны Ўкраіны.
Пры гэтым Андрэй Юсаў выказаў здагадку, што расіяне таксама могуць накіроўваць правакацыі супраць Беларусі: такая расійская «аперацыя пад фальшывым суцягам» можа быць накіраваная на уцягванне беларускага войска ў вайну супраць Украіны.
«Ніхто ні ва Украіне, ні ва ўсім свеце больш у такія спектаклі не паверыць. Хоць гэта не значыць, што правакацый не будзе», — падкрэсліў прадстаўнік Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў.
юл