Беларуская Служба

ЕС павінен актывізаваць намаганні для сумесных закупак боепрыпасаў для Кіева

09.05.2023 13:24
З такой заявай выступіў у Еўрапарламенце Канцлер Германіі Олаф Шольц.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/JULIEN WARNAND Dostawca: PAP/EPA.

Еўрапейскі Саюз павінен актывізаваць свае намаганні па інтэграцыі сваёй абароннай прамысловасці і сумесных закупак боепрыпасаў для Кіева, заявіў у аўторак канцлер Германіі Олаф Шольц падчас пленарнага пасяджэння Еўрапарламента ў Страсбургу.

Трэба актывізаваць намаганні, бо Масква працягвае вайну з Украінай, падкрэсліў Шольц.

На яго думку, Еўропу пачуюць толькі тады, калі яна будзе гаварыць адным голасам.

«Жорсткая агрэсія Расіі супраць Украіны паказала нам, наколькі важна гэтае разуменне», — дадаў нямецкі лідар.

PAP/юл