Беларуская Служба

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія вайскоўцы вярбуюць усё больш асуджаных ваяваць ва Украіне

11.05.2023 09:50
Мінабароны Расіі з пачатку 2023 году актывізавала праграму вярбоўкі расійскіх зняволеных  для баявых дзеянняў ва Украіне.
Rosjanie nie radzą sobie z ukraińskimi kontratakami
Rosjanie nie radzą sobie z ukraińskimi kontratakami shutterstock.com/Serhiy Morgunov

Толькі ў красавіку ў склад ваенных фарміраванняў было залічана, верагодна, да 10 тысяч асуджаных, паведаміла ў чацвер Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

Як нагадваюць у штодзённым рапарце выведкі, з лета 2022 года зняволеныя з'яўляліся ключавой групай навабранцаў для аперацый, якія праводзіліся ва Украіне прыватнай ваеннай кампаніяй Wagner Group, якая, аднак, верагодна, страціла доступ да расійскай пенітэнцыярнай сістэмы ў лютым гэтага года, калі была публічная спрэчка з міністэрствам абароны.

«Кампанія міністэрства абароны па вярбоўцы палонных зʼяўляецца часткай больш шырокіх, інтэнсіўных намаганняў расійскіх вайскоўцаў па павелічэнні сваёй колькасці, адначасова спрабуючы пазбегнуць увядзення новай абавязковай мабілізацыі, якая была б вельмі непапулярнай у расійскім грамадстве», – гаворыцца ў паведамленні.

PAP / вх