Беларуская Служба

На Кіеўшчыне больш за 280 чалавек да гэтага часу лічацца прапаўшымі без вестак

11.05.2023 12:52
Пасля дэакупацыі Кіеўскай вобласці вясной 2022 года 281 чалавек да гэтага часу лічыцца зніклым без вестак, па стане на май праваахоўнікі знайшлі целы 1 374 загінуўшых.
   .
Эксгумацыя целаў на Кіеўшчыне. Фота з Telegram Нябытава

Пра гэта распавёў начальнік Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ў Кіеўскай вобласці Андрэй Нябытаў у інтэрв'ю Укрінфарму.

«З моманту дэакупацыі ўжо знойдзена 1 374 целы нашых суайчыннікаў. Паводле звестак экспертаў, 717 чалавек былі забітыя з агнястрэльнай зброі. На жаль, да гэтага часу застаецца неапазнаным 191 цела. Прапаўшымі без вестак лічыцца 281 чалавек», – паведаміў Нябытаў.

Паводле яго слоў, на Кіеўшчыне знайшлі 15 месцаў масавага пахавання людзей і тры месцы катаванняў. Цяпер працягваецца ідэнтыфікацыя целаў загінулых.

Небытаў адзначыў, што гэты працэс дастаткова цяжкі і доўгі, паколькі ён пачынаецца ад абследавання цела кінолагамі і сапёрамі, апісання адзення загінулага і заканчваецца адборам ДНК, дадзеныя аб чым уносяцца ў адпаведную базу. Затым верагодныя сваякі падаюць свой ДНК-профіль, і пачынаецца параўнальная экспертыза. У той жа час Нябытаў запэўніў, што паліцыі хапае чалавечага і тэхнічнага рэсурсаў для правядзення такіх экспертыз.

вх