Германія плануе перадаць Кіеву самы вялікі пакет дапамогі з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну – яго кошт складзе 2,7 млрд еўра (3 млрд долараў). Пра гэта ў суботу, 13 траўня, аб'явіў міністр абароны Германіі Барыс Пісторыус.
У новы пакет дапамогі, як паведамляе міністэрства абароны Германіі, увойдуць, між іншым, 30 танкаў Leopard 1, 15 зенітных самаходных установак Gepard, больш за 200 разведвальных беспілотнікаў, чатыры зенітна-ракетныя комплексы IRIS-T-SLM.
«Мы хочам, каб гэтая жахлівая і беззаконная вайна скончылася як мага хутчэй… На жаль, пакуль для гэтага няма ніякіх перадумоваў», – заявіў Барыс Пісторыус.
Міністр дадаў, што Германія працягне аказваць дапамогу Кіеву.
Пра тое, што Германія рыхтуе новы пакет ваеннай дапамогі Украіне на 2, 7 млрд еўра, раней паведаміў кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.
ВВС/нг