Беларуская Служба

Пераможцам міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2023» стала шведская спявачка Loreen

14.05.2023 08:07
Гэта другая перамога спявачкі на гэтым песенным конкурсе.
Loreen ze Szwecji, zwyciężczyni 67. Konkursu Piosenki Eurowizji w Liverpoolu.
Loreen ze Szwecji, zwyciężczyni 67. Konkursu Piosenki Eurowizji w Liverpoolu. Peter Kneffel PAP/DPA

Пераможцам міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2023» стала шведская спявачка Loreen.

Яе песня Tattoo заняла першае месца пасля абвяшчэння вынікаў галасавання гледачоў, набраўшы 583 балы. Гэтая перамога стала другой для спявачкі на «Еўрабачанні»: першы раз яна перамагла на песенным конкурсе ў 2012 годзе з песняй Euphoria.

Другое месца заняў спявак з Фінляндыі Käärijä. Гледачы і журы з 37 краін ацанілі яго кампазіцыю Cha Cha Cha ў 526 балаў. Трэцяе месца ў фінале песеннага конкурсу заняла ізраільская выканаўца Ноа Кірэл – яе песня Unicorn набрала 362 балы.

вс