Кіеўская вайсковая адміністрацыя заявіла, што начная атака была самай інтэнсіўнай з усіх дагэтуль. За кароткі час расіяне запусцілі шмат ракет і беспілотнікаў. Большасць з іх былі збітыя.
Мэр горада Віталь Клічко паведаміў, аднак, што аскепкі ракет упалі на некаторыя раёны гораду – у т.л. на тэрыторыю гарадскога заапарка, а таксама на машыны і будынкі. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі тры чалавекі.
Акрамя таго, улады Мікалаеўскай вобласці паведамляюць аб начных расійскіх ракетных абстрэлах. Там украінскія СПА збілі 4 ракеты «Калібр», выпушчаныя з Чорнага мора.
IAR/яс