Беларуская Служба

ЕС плануе доўгатэрміновую вайсковую падтрымку Украіны

13.07.2023 15:02
Планы бяруць пад увагу пастаўкі ўзбраення, падрыхтоўку жаўнераў, абмен разведвальнымі дадзенымі іг.д.
ЕўрасаюзPAP/EPA/JULIEN WARNAND

Еўрасаюз плануе доўгатэрміновую вайсковую падтрымку Украіны – гэта вынікае з дакументу, падрыхтаванага дыпламатычным корпусам ЕС для абмеркавання краінамі-членамі абавязацельстваў супольнасці ў галіне бяспекі Украіны. Тэму працягвае карэспандэнтка Польскага радыё Бэата Пламэцка:

- Дакумент, які складаецца з дзвюх старонках, бярэ пад увагу больш за дзесяць ключавых і шырокамаштабных дзеянняў. Адкрывае спіс фінансаванне паставак зброі з Еўрапейскага фонду міру, які зараз складае амаль 12 мільярдаў еўра. З дакумента вынікае, што сёлета ЕС выдаткуе 4 мільярды еўра на кампенсацыю кошту зброі, пастаўленай краінамі-сябрамі ва Украіну. З часам згаданы фонд будзе выкарыстоўвацца для фінансавання сумесных закупак узбраення і кампенсацыі выдаткаў на пастаўку больш дасканалых яго сістэм.

Акрамя таго, ЕС абавязаўся працягваць пастаяннае навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў. Цяперашняя місія ЕС, камандаванне якой знаходзіцца ў Польшчы, ужо падрыхтавала 24 тысячы ўкраінскіх вайскоўцаў.
У дакуменце таксама гаворыцца аб суфінансаванні паставак, у тым ліку, ракет і знішчальнікаў, а таксама аб спецыяльнай падтрымцы для абслугоўвання і рамонту перададзенай украінцам тэхнікі.

Ёсць таксама дэкларацыя аб больш цесным супрацоўніцтве еўрапейскай і ўкраінскай прамысловасці, абмене разведвальнымі дадзенымі і перадачы спадарожнікавых здымкаў.

IAR/аз







Прэзідэнт ЗША: Мы не пакінем Украіны

13.07.2023 07:35
Выступ ва ўніверсітэце стаў апошнім пунктам візіту прэзідэнта ЗША ў Вільню.