Беларуская Служба

Ва Украіне з памежных раёнаў Харкаўскай вобласці прымусова эвакуююць дзве сотні дзяцей

17.07.2023 16:28
З-за небяспекі ўлады ў абавязковым парадку эвакуююць дзяцей з 9 населеных пунктаў Харкаўскай вобласці.
,  .
Харкаў, архіўнае фота.AA/ABACA / Abaca Press / Forum

«На днях на Савеце абароны вобласці мы прынялі рашэнне аб абавязковым адсяленні дзяцей з Ваўчанскай тэрытарыяльнай суполкі, 9 населеных пунктаў. Мы павінны адсяліць 194 дзіцяці. Першапачаткова гэта будзе горад Харкаў, далей будзем адпраўляць людзей туды, дзе яны захочуць быць.

Мы аддаем перавагу (выезду) за межы Харкаўскай вобласці, але людзі не хочуць ехаць далей за горад Харкаў. У нас зарэзерваваныя месцы як у горадзе Харкаве, так і ў іншых рэгіёнах – Палтаўскай, Ровенскай, іншых абласцях», – паведаміў начальнік абласнога ваеннага ўпраўлення Алег Сінегубаў у эфіры рэспубліканскага тэлемарафона.

Ён адзначыў, што «людзі з'язджаюць неахвотна». Але бяспека павінна быць на першым месцы.

«Гэтыя населеныя пункты абстрэльваюць кожны дзень. Сёння раніцай быў абстраляны горад Ваўчанск – адзін чалавек паранены. Абстрэл ідзе не толькі з С-300, а з усіх відаў узбраення. Тым больш, што наша лінія фронту праходзіць у напрамку Купянска», – дадаў кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі.

Сінегубаў дадаў, што войскі праціўніка сканцэнтраваныя ўздоўж мяжы з РФ на поўначы і паўночным усходзе. Там праціўнік абсталёўвае свае абарончыя збудаванні.


Charków Charków

А на купянскім напрамку праціўнік нарошчвае патэнцыял і «спрабуе перайсці ад вылучэння проста дыверсійна-разведвальных груп да маштабных штурмавых дзеянняў», але ўкраінскія вайскоўцы рэагуюць адэкватна і стрымліваюць праціўніка, таму прасоўвання расійскай арміі няма, сказаў Сінегубаў.

З пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны ў Харкаўскай вобласці загінулі не менш за 2 038 мірных жыхароў, у тым ліку 77 дзяцей.

«Па стане на пачатак ліпеня ў Харкаўскай вобласці загінулі 2038 мірных жыхароў, з іх 77 дзяцей, амаль 3000 атрымалі раненні, у тым ліку 240 дзяцей», паведаміў Сінегубаў. Ён дадаў, што пад акупацыяй застаюцца 29 населеных пунктаў Купянскага раёна і 5-10-кіламетровая зона на паўночным напрамку, куды ўкраінскія ўлады не маюць доступу. Таму колькасць загінулых можа быць большай. Абласная ваенная адміністрацыя мае інфрмацыю пра масавыя пахаванні ўкраінскіх мірных жыхароў і вайскоўцаў.

pravda.com.ua / вх