Беларуская Служба

Украіна: на запарожскім участку фронту ідуць жорсткія баі

26.07.2023 08:27
Прарыў расійскіх умацаванняў у гэтым месцы дазволіць украінцам выйсці на апошні моцны рубеж абароны.
 . .
Салдат УСУ. Ілюстрацыя.фота: FB/Генеральний штаб ЗСУ / General Staff of the Armed Forces of Ukraine

Ва Украіне на запарожскім участку фронту, у раёне вёскі Робатына, якую ўкраінскае войска спрабуе адбіць ужо некалькі тыдняў, ідуць баі. Прарыў расійскіх умацаванняў у гэтым месцы дазволіць украінцам выйсці на апошні моцны рубеж абароны перад важным транспартным вузлом – горадам Токмак.

Украінскія сацсеткі пішуць пра ранішнюю атаку на рубяжы расійскай абароны, у якой бяруць удзел 20 адзінак бранятэхнікі, у асноўным БМП Bradley. Паводле ваенных блогераў, пяць з іх былі пашкоджаны.

Расійскія беспілотнікі атакавалі горад Першамайскі ў Харкаўскай вобласці. Як паведамляюць мясцовыя ўлады, у выніку нападу былі пашкоджаныя прамысловыя аб'екты. На месцы здарэння ўзнік пажар.

IAR/нг