Пасля меркаванай гібелі Яўгена Прыгожына і Дзмітрыя Уткіна «Група Вагнера» спыніць сваё існаванне. Да такой высновы прыйшлі аналітыкі Амерыканскага інстытута ваенных даследаванняў.
У сераду ў Цвярской вобласці разбіўся самалёт, на борце якога знаходзіліся лідары „Вагнера”. Незалежныя аналітыкі і расійская апазіцыя адзначаюць, што гэта была помста дыктатара Уладзіміра Пуціна за чэрвеньскі мяцеж наймітаў.
На думку аналітыкаў Інстытута дасьледаваньняў вайны, «Група Вагнера» як самастойная арганізацыя спыніць сваё існаванне. Аднак, на іх думку, Крэмль не будзе пазбаўляцца ад усіх наймітаў і можа вырашыць стварыць новую арганізацыю з лаяльным рэжыму кіраўніцтвам.
Амерыканскі інстытут адзначае, што вагнераўскае камандаванне не апублікавала афіцыйнай заявы з нагоды гібелі Прыгожына і Уткіна. На думку аналітыкаў, гэта можа азначаць, што ў шэрагах наймітаў пануе хаос і яны не ведаюць, што рабіць, або яны атрымалі загад з Крамля маўчаць. Амерыканскія эксперты таксама закранаюць пытанне магчымага канфлікту паміж вагнераўцамі і Мінабароны і падкрэсліваюць, што калі найміты і прадпрымуць нейкія дзеянні, то не цяпер.
ав