Беларуская Служба

За суткі расіяне 81 раз абстралялі Херсонскую вобласць, адзін чалавек загінуў

25.08.2023 13:24
У Херсоне сярод некалькіх пацярпелых ёсць дзіця.
Уладзімір Пуцін і кіраўнік Данецкай народнай рэспублікі Дзяніс ПушылінPAP/EPA/MIKHAEL KLIMENTYEV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

- У выніку расійскага абстрэлу загінуў жыхар Херсонскай вобласці на поўдні Украіны; За мінулыя суткі расіяне ўчынілі ў гэтым рэгіёне 81 абстрэл, паведаміў у пятніцу кіраўнік абласной адміністрацыі Аляксандр Пракудзін.

«За мінулыя суткі праціўнік ажыццявіў 81 абстрэл, выпусціўшы 501 снарад з мінамётаў, артылерыі, танкаў, ракетных комплексаў «Град», беспілотнікаў і боепрыпасаў», – сказаў Пракудзін, якога цытуе «Укрінфарм».

Загінулы ў выніку абстрэлу ў чацвер – фермер, які працаваў у полі. Пракудзін адзначыў, што ў Херсоне і яго ваколіцах расійскія ракеты ўпалі ў жылыя кварталы, пашкодзіўшы, у тым ліку, адміністрацыйныя будынкі, аб'екты інфраструктуры, навучальныя ўстановы.

ав

Разведка Украіны: Спецаперацыя ў Крыме важная для таго, каб украінцы верылі ў перамогу

25.08.2023 08:52
У чацвер падраздзяленні Галоўнага разведвальнага ўпраўлення правялі ў Крыме спецаперацыю, высадзіўшыся на бераг у раёне пасёлкаў Аленяўка і Маяк.