Беларуская Служба

Тайвань эвакуяваў тысячы людзей з-за тайфуну «Хайкуй»

03.09.2023 12:01
Ураган нясе моцныя дажджы і магутны вецер на поўдзень ды ўсход вострава.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/FRANCIS R. MALASIG Dostawca: PAP/EPA.

Унутраныя рэйсы адменены і амаль 3 тысячы чалавек былі эвакуяваныя перад надыходам тайфуну «Хайкуй» у нядзелю.

Прагназуецца, што «Хайкуй» выйдзе на сушу ў горных і маланаселеных раёнах далёкага паўднёвага ўсходу Тайваня позна ў нядзелю днём. Гарады на ўсходзе і поўдні адмянілі заняткі і абʼявілі выходным для працоўных.

Урад Тайваня паведаміў, што 2868 чалавек ужо былі эвакуяваныя з населеных пунктаў, у асноўным на поўдні і ўсходзе краіны.

Дзве асноўныя ўнутраныя авіякампаніі Тайваня, UNI Air і Mandarin Airlines, адмянілі ўсе рэйсы ў нядзелю, а таксама паромныя перавозкі на марскія астравы.

Вайскоўцы мабілізавалі асабовы склад і падрыхтавалі абсталяванне для барацьбы з паводкамі і эвакуацыі. Чакаецца, што пасля праходжання паўднёвага Тайваня тайфун перасячэ Тайваньскі праліў і дасягне Кітая.

РАР