Беларуская Служба

Балгарыя адмяніла эмбарга на ўкраінскае збожжа

14.09.2023 14:33
Адмену эмбарга на ўкраінскае збожжа балгарскі ўрад Мікалая Дзенкава аргументаваў найперш жаданнем знізіць цэны на прадукты харчавання для жыхароў краіны, а таксама запаволіць інфляцыю. 
Ілюстрацыя Фота: Elena Larina / Shutterstock

Пасля двухгадзінных дэбатаў парламент Балгарыі прагаласаваў за зняцце з 15 верасня забароны на ўвоз украінскага збожжа. Урад у Сафіі заяўляе аб узмацненні кантролю над украінскім збожжам, але балгарскія фермеры баяцца банкруцтва.

Адмену эмбарга на ўкраінскае збожжа балгарскі ўрад Мікалая Дзенкава аргументаваў найперш жаданнем знізіць цэны на прадукты харчавання для жыхароў краіны, а таксама запаволіць інфляцыю. Аргументы былі прынятыя парламенцкай большасцю.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Балгарыі Кірыл Вацеў заявіў, што ўкраінскае збожжа будзе жорстка кантралявацца на ўтрыманне гербіцыдаў і пестыцыдаў, цяжкіх металаў і радыеактыўнасці. Супраць зняцця забароны на імпарт выступаюць фермерскія арганізацыі, якія асцерагаюцца значнага падзення і без таго нізкіх коштаў на збожжа. Неўзабаве сельгасвытворцы выйдуць на акцыі пратэсту па ўсёй Балгарыі.

Улады Балгарыі заявілі аб умацаванні супрацоўніцтва з Украінай. Адным з элементаў актывізацыі дапамогі, якую гэтая краіна аказвае Кіеву, з'яўляецца ваеннае падтрымка. Балгарыя збіраецца дапамагаць украінцам развіваць ваенныя адукацыю, сувязь ды навігацыю.

iar/эж

Рашэнне ЕС па эмбарга на ўкраінскае збожжа будзе агучана ў апошні момант

14.09.2023 10:03
Паводле неафіцыйнай інфармацыі Польскага радыё, забарона на экспарт украінскіх сельскагаспадарчых прадуктаў у пяць краінаў ЕС (Польшчу, Славаччыну, Балгарыі, Румынію і Вугоршчыну) будзе прадоўжана.