Расіяне ўтрымліваюць 52 тысячы вайскоўцаў пад Бахмутам
У напрамку Бахмута ў Данецкай вобласці на ўсходзе Украіны расіяне трымаюць 52 тысячысалдат і больш за 270 танкаў, паведаміў Ілля Еўлаш, прэс-сакратар Усходняй групы войскаў Узброеных сіл Украіны.
Brytyjski wywiad informuje, że Rosjanie umacniają pozycje wokół okupowanego miasta Tokmak, na południu Ukrainy w obawie przed kontratakiemShutterstock/fortton
Прэс-сакратар дадаў, што расійскія войскі таксама маюць там 150 артылерыйскіх і 120 ракетных комплексаў.
Агулам расіяне сабралі ва ўсходняй Украіне амаль 150 тысяч вайскоўцаў, якія маюць каля 1000 танкаў, дадаў прэс-сакратар. Ён не назваў колькасць украінскіх вайскоўцаў на гэтым участку, але запэўніў, што расійскія страты ў 7-8 разоў перавышаюць украінскія.
Раней паведамлялася, што Расія сканцэнтравала каля 100 тысяч вайскоўцаў у напрамку Лімана і Купянска (таксама ва ўсходняй Украіне).
PAP / вх