Беларуская Служба

Расія простым спосабам абыходзіць санкцыі ў галіне грамадзянскай авіяцыі

18.09.2023 16:30
З сакавіка 2022 года па сакавік 2023 года ў Расію завезена запчастак для самалётаў Boeing i Airbus на суму ў больш чым 180 млн долараў. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMedia_works/Shutterstock

З пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ў рамках санкцый была ўведзеная забарона на пастаўку запчастак для расійскага авіяпарку. Нягледзячы на гэта, кампаніі з ААЭ, Кітая, Турцыі і Еўропы працягваюць пастаўляць у Расію падсанкцыйныя дэталі для самалётаў Boeing і Airbus, піша расійскае выданне «Важные истории».

У артыкуле гаворыцца, што расійскія авіякампаніі, якім патрэбныя запчасткі, могуць абысці санкцыі мноствам спосабаў. Самы просты – гэта купіць іх у «дружалюбнай» краіне. Паводле журналісцкіх дадзеных, з сакавіка 2022 года па сакавік 2023 года ў Расію завезена запчастак для самалётаў Boeing i Airbus на суму ў больш чым 180 млн долараў. Авіяцыйны эксперт і аналітык Канстанцін Крывалап у эфіры ўкраінскага тэлеканалу FREEДOM назваў іншую суму.