Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Я ўдзячны польскаму народу за падтрымку

22.09.2023 08:04
Словы Уладзіміра Зяленскага прагучалі падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
   i i
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскi i прэзідэнт ЗША Джо БайдэнPAP/EPA/JULIA NIKHINSON / POOL

Прэзідэнт Украіны ўпершыню публічна пракаментаваў апошнюю напружанасць у польска-ўкраінскіх адносінах. Адказваючы на пытанне карэспандэнта Польскага радыё падчас свайго візіту ў Белы доме, Уладзімір Зяленскі сказаў, што Польшча з’яўляецца сябрам Украіны і што ўкраінцы ўдзячныя палякам за дапамогу.

«Мы сябруем з Польшчай. Мы ўдзячныя палякам і польскаму грамадству за падтрымку. Вось і ўсё», – адказаў Уладзімір Зяленскі, словы якога апублікаваў Белы дом.

Словы Уладзіміра Зяленскага прагучалі ў прысутнасці прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Раней падчас брыфінгу дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван выказаў перакананне, што Польшча працягне падтрымку Украіны. Палітык спаслаўся на заявы прэс-сакратара польскага ўрада аб працягу паставак ва Украіну тэхнікі польскай вытворчасці.

Падчас сустрэчы з украінскім кіраўніком прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў аб далейшай падтрымцы Украіны, а Уладзімір Зяленскі падзякаваў за гэта і падкрэсліў, што ЗША дапамагаюць абараняць Украіну ад расійскага тэрору.

IAR/аз

Варшава і Кіеў павінны як мага хутчэй спыніць свае спрэчкі

21.09.2023 16:02
«Дзеля агульнай, найважнейшай мэты – абароны Еўропы ад агрэсіўнай, экспансіянісцкай палітыкі Расіі».