Злучаныя Штаты і іх саюзнікі ўключаюць гэты перыяд у свае ваенныя і фінансавыя планы, каб працягнуць дапамогу Кіеву. Прадстаўнік G7 выступіў ананімна ў інтэрвʼю Bloomberg у кулуарах Генасамблеі ААН.
Вайна будзе доўжыцца значна даўжэй, чым чакалі многія чыноўнікі ў пачатку гэтага года, заявіла агенцтва. Павольны прагрэс у контрнаступленні за апошнія некалькі месяцаў схаладзіў іх чаканні.
- Украіна будзе сутыкацца з усё большымі праблемамі з-за недастатковых паставак зброі з Захаду і росту страт працоўнай сілы, – выказаў перакананне высокапастаўлены еўрапейскі чыноўнік.
Раней генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг заявіў, што вайна ва Украіне скончыцца няхутка. Пры гэтым Столтэнберг упэўнены, што ўсе павінны ведаць, што калі Уладзімір Зяленскі і ўкраінцы перастануць ваяваць, Украіна перастане існаваць.
Белы дом не гатовы сказаць, калі скончыцца вайна. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна працягне звяртацца ў Кангрэс па сродкі для падтрымкі Украіны. Пра гэта заявіў каардынатар Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі.
яс/паводле ukrayina.pl