«Мы зацікаўленыя ў тым, каб канадскі бізнес прыйшоў ва Украіну, мы зацікаўленыя ў аднаўленні Украіны – гэта тое, што нам сёння патрэбна», паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у сваіх сацсетках.
Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трюдо ўжо пачаў абмяркоўваць з прадстаўнікамі канадскага бізнесу перспектывы інвеставання ва Украіну і перадумовы для пачатку гэтага працэсу яшчэ да заканчэння вайны.
Паведамляецца таксама, што было падпісана абноўленае Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю Украіны і Канады. Зяленскі лічыць, што гэта стане асновай для адбудовы Украіны. Украінскі лідар сцвярджае, што Канада – адзін з найбуйнейшых донараў Украіны.
Канадскі ўрад вырашыў закупіць новую партыю ракет для сістэм супрацьпаветранай абароны для Украіны.
яс