Беларуская Служба

У гадавіну «Аксамітнай рэвалюцыі» чэхі абвясцілі збор сродкаў на Black Hawk для УС Украіны

19.11.2023 18:11
У супрацоўніцтве з Міністэрствам абароны Чэхіі чэшская Ініцыятыва «Падарунак для Пуціна» вырашыла скарыстацца магчымасцю набыць амерыканскі шматмэтавы верталёт Black Hawk, каб адправіць яго ў дапамогу УС Украіны.
 Black Hawk
Верталёт Black HawkФота: Wikimedia Commons, Jakub Hałun

17 лістапада, у гадавіну «Аксамітнай рэвалюцыі 1989 года» і Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю чэшская Ініцыятыва «Падарунак для Пуціна» запусціла новы збор сродкаў з мэтай дапамагчы Украіне абараніцца ад расійскай агрэсіі.

У супрацоўніцтве з Міністэрствам абароны Чэхіі чэшская Ініцыятыва «Падарунак для Пуціна» вырашыла скарыстацца магчымасцю набыць амерыканскі шматмэтавы верталёт Black Hawk, каб адправіць яго ў дапамогу УС Украіны.

Баявая машына атрымала назву «Чэстмір» (Čestmír – čest, гонар + mier, мір) і была прадстаўлена публіцы 17 лістапада ў Празе.  Black Hawk, з'яўляецца адным з нямногіх у Еўропе верталётаў гэтай маркі, які знаходзіцца ў прыватных руках. Яго кошт складае каля за 4 млн еўра.

radio.cz/эж