Украінская абарона збіла пераважную большасць беспілотнікаў. Аднак ракеты нанеслі разбурэнні ў Харкаве.
З акупаванага Крыму расіяне ноччу выстралілі ракеты «Шахед», у тым ліку на Кіеўскую, Адэскую і Хмяльніцкую вобласці. Украінская абарона знішчыла 19 з 18 беспілотнікаў. Гэтую зброю расійская армія выкарыстоўвае амаль кожны дзень. З пачатку поўнамаштабнага нападу на Украіну Расія больш за 2000 разоў атакавала аб'екты ў глыбіні краіны «Шахедамі».
Украінскія ўлады паведамілі, што ўначы Расія таксама выкарыстоўвала ракеты С-300. Дзве з іх упалі на другі па велічыні ўкраінскі горад – Харкаў, яшчэ некалькі – на Харкаўскую вобласць.
Расія, нягледзячы на санкцыі, працягвае і нават нарошчвае вытворчасць ракет далёкага дзеяння. У яе арсенале іх можа быць каля 900.
яс/Павел Бушко