Па ўкраінскіх пазіцыях і грамадзянскіх аб'ектах расіяне нанеслі 5 ракетных і 68 авіяўдараў. Яны таксама здзейснілі 88 артылерыйскіх абстрэлаў. Гэтыя атакі прыводзяць да гібелі і раненняў сярод мірнага насельніцтва, а таксама да сурʼёзных пашкоджанняў жылых дамоў і крытычнай інфраструктуры.
Таксама расіяне атакавалі з выкарыстаннем баявых беспілотнікаў. З 35 накіраваных ва Украіну іранскіх беспілотнікаў класа «Шахед» 34 былі знішчаны сродкамі СПА.
Асабліва складаная сітуацыя вакол Аўдзееўкі, і расіяне спрабуюць акружыць гэты горад. Украінскія сілы адбілі там амаль 40 атак расійскіх войскаў і ўтрымалі свае пазіцыі.
Непасрэдныя баі вядуцца і вакол Херсона, расіяне здзейснілі каля 30 атак на ўкраінскія пазіцыі. Украінцы адбілі іх.
Адказ украінскай арміі
За мінулыя суткі ўкраінская авіяцыя нанесла 16 авіяўдараў па групоўках войскаў і тэхніцы праціўніка. Ракетныя войскі і артылерыя нанеслі ўдары па пяці месцах канцэнтрацыі войскаў, а таксама па складах зброі і гаручага.
Ноччу ў Маскоўскай вобласці выбухнуў беспілотнік, загружаны выбухоўкай. Незалежныя сайты адзначаюць, што гэта першая атака паблізу расійскай сталіцы за некалькі тыдняў.
На гэты раз беспілотнік выбухнуў каля горада Нара-Фамінск, які знаходзіцца прыкладна ў 70 км ад Масквы. Відавочцы кажуць, што чулі выбух, які быў падобны на ўдар маланкі. У інтэрнэце паведамляецца, што мясцовыя ўлады накіравалі на месца сапёраў і ратавальнікаў. Сайт 112 паведамляў, што ў Маскоўскай вобласці ўпалі не адзін, а два беспілотнікі.
IAR/вх