«Яны выкрадаюць не толькі дзяцей, але і ўсю будучыню Украіны», – заявіў перад галасаваннем аб прыняцці рэзалюцыі старшыня камісіі па замежных справах Сойму Латвіі Рычард Колс.
Падчас абмеркавання тэксту дакументу дэпутат Занда Калніна-Лукашэвіч адзначыла: «Расія выкрадала і працягвае выкрадаць украінскіх дзяцей. Паводле афіцыйных звестак, такіх выпадкаў зарэгістравана амаль 20 тысяч, але ўся міжнародная супольнасць ведае, што рэальныя лічбы могуць быць вышэй». Дэпутат адзначылаў, што ўкраінскіх дзяцей звычайна аддаюць на ўсынаўленне, мяняюць імёны і прозвішчы і пазбаўляюць асобы. На дадзены момант знойдзеныя і вернутыя ва Украіну каля пяці тысяч дзяцей.
У рэзалюцыі латвійскія парламентарыі заклікаюць іншыя краіны, міжнародную супольнасць і арганізацыі, якія займаюцца, у тым ліку, гвалтам у дачыненні да дзяцей, актыўна ўдзельнічаць у пошуку рашэння, каб забяспечыць іх бяспечнае вяртанне ў свае дамы як мага хутчэй.
Парламент у Рызе таксама заахвочвае стварэнне ў адной з трэціх краінаў міжнароднага цэнтру, які б выконваў функцыю кантактнага пункта і займаўся б вяртаннем выкрадзеных дзяцей.
IAR/вх