Беларуская Служба

14 чалавек загінулі пасля страляніны ва ўніверсітэце ў Празе

21.12.2023 17:47
Невядомы адкрыў стрэльбу ў гістарычным будынку ў цэнтры Прагі. Там знаходзіцца філасофскі факультэт Карлавага ўніверсітэта.
           , 21  2023 .
Машини екстреної допомоги на місці стрілянини в Карловому університеті в центрі Праги, 21 грудня 2023 р.PAP/EPA/MARTIN DIVISEK

Падчас страляніны некаторыя студэнты хаваліся на даху будынка, іншыя выбягалі на плошчу з паднятымі рукамі. Як паведамілі ў чэшскай паліцыі, стралок забіў сябе.

Паводле інфармацыі навіннага партала iDNES, загінулі 14 чалавек, 25 знаходзяцца пад наглядам лекараў.

Страляніну ўчыніў 24-гадовы студэнт філасофскага факультэта Давід Козак. Перад гэтым паліцыя аб'явіла яго ў вышук, бо мужчыну падазравалі ў датычнасці да гвалтоўнай смерці ў вёсцы ў Кладненскім раёне. Паліцыя атрымала інфармацыю пра тое, што 24-гадовы Козак збіраецца паехаць у Прагу, заявіўшы, што хоча скончыць самагубствам жыццё. Бацька падазраванага ў стральбе быў знойдзены мёртвым у вёсцы.

Давід Козак мае ступенню бакалаўра па гісторыі і еўрапейскіх даследаваннях,  ступень магістра па гісторыі.

вх