Беларуская Служба

Пашыраецца кааліцыя абароны суднаходства ў Чырвоным моры

22.12.2023 09:16
Больш за 20 краін далучыліся да створанай ЗША кааліцыі для абароны суднаходства ў Чырвоным моры.
Вайсковец рух Хусітаў пагражае ладзіць атакі на ізраільскія караблі ў Чырвоным морыEPA/OSAMAH YAHYA Dostawca: PAP/EPA.

Гэта рэакцыя на нядаўнія інцыдэнты ў гэтым раёне, справакаваныя рухам Хусітаў з Емена. Транспартныя перабоі ў Чырвоным моры могуць аказаць сур'ёзны ўплыў на сусветную эканоміку, бо гэта адзін з найважнейшых гандлёвых шляхоў.

Кааліцыя павінна патруляваць Чырвонае мора і арганізоўваць там сумесныя манеўры. Такім чынам, мяркуецца забяспечыць бяспеку гандлёвых судоў, якія карыстаюцца гэтым маршрутам.

Прэс-сакратар Пентагона генерал Патрык Райдэр абвясціў, што больш за 20 краін падпісаліся на ўдзел у кааліцыі. Сярод апошніх краін, што далучыліся, - Аўстралія і Грэцыя. У кааліцыю ўваходзяць, між іншым, Вялікабрытанія, Канада і Францыя. Генэрал Райдэр падкрэсліў, што кожная краіна будзе ўносіць у кааліцыю тое, што можа. У адных выпадках гэта будуць караблі, у іншых - проста асабісты склад.

З пачатку вайны Ізраіля з ХАМАС шыіты з групоўкі Хусітаў рэгулярна ладзяць правакацыі ў Адэнскай затоцы, якая злучае Чырвонае мора з Індыйскім акіянам. Гандлёвыя караблі ў гэтым раёне неаднаразова падвяргаліся абстрэлам. Еменскія баевікі кажуць, што іх дзеянні з'яўляюцца помстай Ізраілю і Захаду за іх дзеянні ў Газе.

Чырвонае мора - адзін з найважнейшых гандлёвых шляхоў у свеце. Сюдой перавозіцца 12 працэнтаў усіх грузаў у свеце. У апошнія дні ў сувязі з ростам пагрозы найбуйнейшыя кампаніі свету вырашылі змяніць маршруты перавозак. Пра гэта заявілі, у тым ліку, брытанская нафтавая кампанія BP і дацкі кантэйнерны аператар Maersk.

ПР/юл