Сёлета ўкраінскія вернікі цэркваў усходняга абраду ўпершыню адзначаюць святы паводле грыгарыянскага календара.
Пробашч грэка-каталіцкай парафіі ў Любліне Стэфан Батрух кажа, што сёння будзе нядзельная імша, пасля якой адбудзецца ўрачыстае набажэнства. «Ялінка ёсць, будзем дзяліцца прасфорай. У сувязі з тым, што ва ўсходняй традыцыі для літургіі выкарыстоўваецца квашаны хлеб, выпякаецца адмысловая булачка. Гэта тое, чым вернікі дзеляцца і выказваюць адзін аднаму пажаданні. У адрозненні ад лацінскай традыцыі, дзе падчас імшы «выкарыстоўваецца аплатак», - тлумачыць Стэфан Батрух.
1 верасня Украінская Грэка-Каталіцкая Царква і Праваслаўная Царква Украіны прынялі новаюліянскі каляндар для вызначэння пастаянных свят. Гэты каляндар - за некаторымі выключэннямі - супадае з грыгарыянскім.
Гэта значыць, што ўкраінцы абедзвюх канфесій будуць святкаваць Каляды 25 снежня разам з каталікамі, а вось наступны год Вялікдзень будуць святкаваць асобна.
Парафіі, верныя Маскоўскаму патрыярхату, засталіся пры юліянскім календары.
ПР/юл