Расійская 810-я асобная гвардзейская брыгада марской пяхоты прызнала, што наўмысна выкарыстоўвае хімічную зброю супраць украінскіх сіл на левым (усходнім) беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці на поўдні Украіны, паведамляецца ў апошнім аналізе амерыканскага аналітычнага цэнтра Institute for War Studies (ISW).
Дзеянні жаўнераў агрэсара з'яўляюцца парушэннем Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі, удзельніцай якой з 1997 года з'яўляецца, у тым ліку, і Расія, адзначае ISW.
У пятніцу расійская 810-я асобная гвардзейская брыгада марской пяхоты абвясціла ў сацыяльных сетках аб «радыкальнай змене тактыкі» барацьбы з украінскімі сіламі ў горадзе Крынкі на ўсходнім беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці.
Новая тактыка прадугледжвае «скідванне на ўкраінскія пазіцыя гранат К-51 з беспілотнікаў». Мэта гэтых дзеянняў — змусіць украінцаў пакінуць баявыя пазіцыя і затакаваць іх з ужываннем розных відаў зброі.
Брыгада апублікавала матэрыял, у якім, хутчэй за ўсё, паказваецца скідванне К-51 на ўкраінскія пазіцыі ў Крынках.
Як падкрэслівае ISW, гранаты К-51 утрымліваюць слёзатачывы газ, выкарыстанне якога на поле бою забаронена Канвенцыяй аб забароне хімічнай зброі.
Раней ISW пісаў пра выкарыстанне расійскімі ўзброенымі сіламі гранат К-51 супраць украінцаў у Данецкай вобласці ў лістападзе 2022 года.
Расійскія войскі пачалі ўжываць слёзатачывы газ на ўкраінскім фронце. Гэта рэчыва распыляецца з беспілотнікаў, каб выклікаць паніку, а пасля чаго пачынаецца звычайны абстрэл або атака з дапамогай беспілотнікаў, паведаміла 19 снежня амерыканская станцыя CNN.
На пачатку снежня ўкраінскі вайсковы экспэрт Аляксандар Каваленка папярэджваў, што варожыя войскі пачалі выкарыстоўваць іранскія беспілотнікі-камікадзэ тыпу «Шахед-131/136» для пераносу тэрмабарычных зарадаў — самых моцных звычайных зарадаў, то бок акрамя ядзернай зброі.
PAP/юл