Беларуская Служба

Рэжым Артэгі за тры гады зачыніў трыццаць «няправільных» універсітэтаў у Нікарагуа

24.12.2023 17:25
Найбольшы рэзананс у лацінаамерыканскіх СМІ выклікала ліквідацыя Цэнтральнаамерыканскага ўніверсітэта ў Манагуа - UCA, якім кіравалі а. Езуіты.
 ,
Нікарагуанскі палітык, прэзідэнт краіны Даніэль АртэгаOEA - OAS/Flickr/CC BY-NC-ND 2.0 DEED

Урад шматгадовага дыктатара Нікарагуа Даніэля Артэгі за апошнія тры гады закрыў трыццаць прыватных універсітэтаў, якія ён лічыў «непрыязнымі» да ўладаў і сістэмы.

Найбольшы рэзананс у лацінаамерыканскіх СМІ выклікала ліквідацыя Цэнтральнаамерыканскага ўніверсітэта ў Манагуа – UCA, якім кіравалі а. Езуіты.

Будынкі і маёмасць універсітэта, які карыстаецца высокім прэстыжам у гэтай частцы свету, былі захоплены рэжымам Артэгі неўзабаве пасля прыпынення адносін са Святым Пасадам пад падставай «раскрыцця варожай прапаганды» з боку Айцоў Езуітаў.

Універсітэт быў зачынены пры канцы лістапада гэтага года. Яго маёмасць падзялілі міністэрства ўнутраных спраў Нікарагуа, Галоўнае ўпраўленне сталічнай паліцыі і Генеральная пракуратура рэспублікі.

Выбітны нікарагуанскі навуковец Эрнэста Мэдзіна ў дакладзе пад назвай «Знішчэнне ўніверсітэтаў у Нікарагуа і парушэнне правоў чалавека», які гэтымі днямі апублікаваў у Аргенціне Міжамерыканскі цэнтр прававой дапамогі і абароны правоў чалавека (CALIDH), сцвярджае, што рэжым Даніэля Артэгі ліквідаваў першы прыватны ўніверсітэт Нікарагуа ў 2021 годзе.

У наступным годзе Артэга пад рознымі падставамі зачыніў васямнаццаць прыватных універсітэтаў, а ў 2023 годзе – яшчэ адзінаццаць.

PAP/юл