Беларуская Служба

ISW: Пуцін гаворыць аб зацікаўленасці перамір'ем, каб спыніць дапамогу Захаду Украіне

24.12.2023 15:12
Пуцін у прыватным парадку даслаў сігналы, што ён зацікаўлены ў перамір'і ва Украіне.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/YURI KOCHETKOV Dostawca: PAP/EPA.

Уладзімір Пуцін гаворыць пра сваю нібыта зацікаўленасць мірам, каб затрымаць заходнюю дапамогу Украіне - ацанілі ў апошнім аналізе эксперты амерыканскага аналітычнага цэнтра Institute for War Studies (ISW).

Як паведаміла ў суботу New York Times, Пуцін у прыватным парадку даслаў сігналы, што ён зацікаўлены ў перамір'і ва Украіне. Аднак суразмоўцы штодзённіка папярэджваюць, што гэта можа быць хітрасцю расійскага дыктатара.

Гэта больш упісваецца ў расійскія намаганні адтэрмінаваць далейшую вайсковую дапамогу Украіне, чым выглядае на сур’ёзнае жаданне Масквы скончыць вайну без поўнай перамогі, мяркуюць аналітыкі ISW.

ISW нагадаў, што Крэмль ужо спрабаваў увесці ў зман заходніх палітыкаў. Ён хацеў, каб яны аказалі ціск на Украіну ў перамовах з Расіяй зімой пры канцы 2022 года. Мэтай гэтых дзеянняў было адцягнуць увагу Захаду ад забеспячэння Украіны дастатковай колькасцю рэсурсаў перад планаваным контрнаступленнем.

Хутчэй за ўсё, цяпер Крэмль хоча дамагчыся такога ж эфекту на фоне працяглых перамоў аб далейшай ваеннай дапамозе Кіеву, мяркуе амерыканскі аналітычны цэнтр.

PAP/юл